На матч берасцейскага «Дынама» прыйшлі манекены

Паўфінальны матч Кубка Беларусі паміж берасцейскім «Дынама» і салігорскім «Шахцёрам» адбыўся пры амаль пустых трыбунах. Побач з нешматлікімі заўзятарамі за хадою паядынку назіралі аватары тых, хто вырашыў паглядзець матч у хатніх умовах.

Напярэдадні паядынку клуб пачаў прадаваць білеты для тых, хто не можа прыйсці на стадыён. За Br 67 заўзятар мог набыць віртуальную прысутнасць на матчы. І вось, што з гэтага атрымалася.

Матч адбыўся 8 красавіка. Берасцейцы перамаглі з лікам 2:0.

Беларусь – адзіная еўрапейская краіна, якая не спыніла футбольны чэмпіянат праз пандэмію COVID-19.

1300 фанатаў з усяго свету. ФК «Слуцк» распавёў, што збіраецца рабіць з нечаканай славай

ЮВ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны