На Кастуся Жукоўскага склалі чарговы пратакол – за сюжэт пра свіную чуму


Пераслед гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага працягваецца.

Апошні пратакол, складзены на журналіста за «працу без акрэдытацыі» – за рэпартаж пра свіную чуму на Жлобіншчыне, паказаны 16 жніўня ў эфіры «Белсату».

Пратакол са Жлобінскага РАУС журналіст атрымаў па пошце.

Гомельскага рэпарцёра Кастуся Жукоўскага за апошнія тры гады штрафавалі 17 разоў, больш таго, збівалі пры затрыманні. У жніўні журналіста судзілі за сюжэт пра нізкія заробкі ў Лідзе, а таксама за гісторыю пра вёску ў Гомельскай вобласці, якая пакутуе ад смуроду ад свінакомплексу.

Сёлета журналістаў «Белсату» аштрафавалі на агульную суму каля 13 тысячаў долараў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў