На Гомельшчыне ў хлопчыка трапіла маланка


Цяпер 9-цігадовы жыхар вёскі Курганне знаходзіцца ў рэанімацыі.

Паводле vrogacheve.ru, дзяцёнак гуляў на вуліцы. Пасля здарэння яго бацькі выклікалі хуткую. Лекары баяцца за жыццё хлопчыка.

13 ліпеня стыхія пашкодзіла дахі 622 жылых дамоў. Ураган паваліў 4250 дрэваў. Па меддапамогу звярнуліся 36 асобаў. 7 з іх былі шпіталізаваныя.

Фота: rulez-t.info

ЮВ, belsat.eu, паводле vrogacheve.ru

Стужка навінаў