На віцебскіх прадпрыемствах «Белвест» і «Чырвоны Кастрычнік» увялі каранцін. Выданне «Народныя навіны Віцебску» паведамляе, што Павел Мартынаў, які ўзначальвае «Чырвоны кастрычнік», знаходзіцца на бальнічным.
На прахадных «Белвест» і «Чырвоны кастрычнік» з’явіліся абʼявы аб увядзенні каранціну.
«Белвест» увёў абмежаванні яшчэ з 12 сакавіка. Уваход у зону прадпрыемства для наведнікаў забаронены. Прадпрыемства пакуль працягвае працаваць, але на фабрыцы абмежаванае перамяшчэнне працаўнікоў, а падчас перасоўвання яны абавязаны насіць маскі. Тры разы на дзень тут праводзіцца прыбіранне памяшканняў.
З 14 сакавіка да 3 красавіка на каранцін зачыненае прадпрыемства «Чырвоны Кастрычнік». На прахадной журналістам паведамілі, што цяпер абавязкі дырэктара выконвае галоўны інжынер фабрыкі, паколькі дырэктар Павел Мартынаў знаходзіцца на бальнічным.
СК belsat.eu