МЗС заявіла, што ў Беларусі будуць празрыстыя і справядлівыя выбары


Намеснік міністра замежных справаў Яўген Шастакоў распавёў, якімі будуць парламенцкія выбары ў Беларусі.

Гэта адбылося падчас сустрэчы намесніка міністра са спецыяльным каардынатарам кораткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ на парламенцкіх выбарах у Беларусі, намеснікам старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кентам Харстедам.

«Беларускі бок пацвердзіў прыхільнасць правядзенню транспарэнтных і справядлівых выбараў у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі краіны. А таксама запэўніў у гатовасці стварыць усе неабходныя ўмовы для паўнавартаснай працы міжнародных назіральнікаў», – адзначае прэс-служба МЗС.

Візіт Харстэда ў Беларусь адбываецца з 14 па 17 жніўня. Напярэдадні намеснік старшыні АБСЕ сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, а таксама быў прыняты ў ЦВК.

НМ, belsat.eu, паводле Mfa.gov.by

Стужка навінаў