МЗС Украіны: Перабыванне нашых грамадзянаў у Беларусі – патэнцыйна небяспечнае


На тэрыторыі Беларусі дзеюць расейскія ўладныя структуры, упэўнены міністр замежных справаў Украіны Паўло Клімкін.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю польскаму выданню «Rzeczpospolita». МЗС Украіны выклаў пераклад інтэрв’ю на сваёй старонцы ў «Facebook».

«Перабыванне грамадзянаў Украіны на тэрыторыі Беларусі патэнцыйна небяспечнае, і пра гэта мы будзем гаварыць з Менскам. Мы разумеем, што на тэрыторыі Беларусі дзеюць расейскія ўладныя структуры, Расея прысутнічае там у галіне бяспекі. Але ў двухбаковых адносінах, палітычных ды эканамічных, у нас няма вялікіх праблемаў», – заявіў міністр.

Нагадаем, сёння ў Гомлі пачанаецца двухдзённы Форум рэгіёнаў Беларусі ды Украіны. Мерапрыемства праводзіцца ўпершыню.

НМ, belsat.eu, фотаздымак Gleb Garanich/ Forum

Стужка навінаў