МЗС: Сярод пацярпелых у катастрофе ў Шарамецьева беларусаў няма


Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі – прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што беларусаў няма сярод загінулых і пацярпелых пры авіякатастрофе ў аэрапорце Шарамецьева.

«Па наяўнай у нас на цяперашні момант інфармацыі, беларусаў няма сярод загінулых і пацярпелых пасажыраў пры авіякатастрофе ў аэрапорце Шарамецьева», – цытуе Глаза БелТА.

Анатоль Глаз не ўдакладніў, ці былі ў прынцыпе грамадзяне Беларусі сярод пасажыраў.

Раней амбасада Беларусі ў Расеі заяўляла, што, паводле папярэдняй інфармацыі, беларусаў на самалёце наагул не было.

Сёння Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Уладзіміру Пуціну ў сувязі з катастрофай. Спачуванні таксама выказалі ў амбасадзе Беларусі ў Маскве.

Авіялайнер Sukhoi Superjet 100 авіякампаніі «Аэрафлот», які выконваў рэйс Масква-Мурманск, згарэў у маскоўскім аэрапорце «Шарамецьева» пасля аварыйнай пасадкі 5 траўня. Загінуў 41 чалавек з 78, што знаходзіліся на борце.

Hавiны
22-гадовы бортправаднік загінуў, ратуючы пасажыраў з полымя. ФОТА+ВІДЭА
2019.05.06 10:38

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў