22-гадовы бортправаднік загінуў, ратуючы пасажыраў з полымя. ФОТА+ВІДЭА


Максім Маісееў. Фота з сацсетак

Сцюард Максім Маісееў ахвяраваў сабою дзеля ратавання пасажыраў авіялайнера «Sukhoi Superjet 100» кампаніі «Аэрафлот», які выконваў рэйс Масква–Мурманск. Самалёт згарэў у маскоўскім аэрапорце «Шарамецьева» пасля аварыйнай пасадкі 5 траўня.

ВІДЭА
Што вядома пра катастрофу ў «Шарамецьева»? Галоўнае
2019.05.06 09:18

Бортправаднік застаўся з пасажырамі ў задняй частцы самалёта, дзе пачаўся пажар, і спрабаваў адкрыць заднія дзверы. Ён да апошняга не выходзіў з авіялайнера і задыхнуўся ад газу, паведаміла крыніца ТАСС. Усе астатнія члены экіпажа выжылі.

Гібель бортправадніка пацвердзілі ў Следчым камітэце РФ.

Максім Маісееў вучыўся ў Маскоўскай абласной школе-інтэрнаце ў Моніне – ваенізаванай навучальнай установе з першапачатковай лётнай падрыхтоўкай, паведамляе тэлеграм-канал MASH.

Там жа з’явіўся поўны спіс загінулых у авіякатастрофе – гэта 42 асобы.

Беларускі МЗС паведаміў, што беларусы не пацярпелі ў пажары на SSJ-100 у Шарамеццева. Пра гэта прэс-сакратар ведамства Анатоль Глаз заявіў у каментары TUT.BY.

У сеціве за ноч з’явілася шмат відэа і фота здарэння.

 

ДР belsat.eu

Стужка навінаў