МЗС Расеі: «Захад-2017» – вучэнні абарончага характару. НАТО арганізавалі «шуміху», каб узмацніць пазіцыі ў Польшчы ды краінах Балтыі


На сайце МЗС Расеі зʼявіўся афіцыйны каментар адносна колькасці расейскіх жаўнераў, якія возьмуць удзел у вучэннях.

Паведамленні пра заніжаную колькасць расейскіх жаўнераў у вучэннях на тэрыторыі Беларусі МЗС РФ называе «шуміхай», разлічанай на «абгрунтаванасць дарагіх мерапрыемстваў па разварочванню ў Польшчы ды краінах Балтыі ўзмоцненай прысутнасці і нарошчвання вайсковай актыўнасці НАТО».

Паводле МЗС Расеі, у вучэннях, якія пройдуць з 14 па 20 верасня, плануецца прыцягнуць да 12 700 вайскоўцаў (7200 чалавек – ад беларускіх Узброеных сілаў, 5500 чалавек – ад расейскіх, з іх на тэрыторыі Беларусі – каля 3000 чалавек). Таксама будуць задзейнічаныя каля 70 самалётаў і верталётаў, да 680 адзінак баявой тэхнікі, у тым ліку каля 250 танкаў, каля 200 гармат, рэактыўных сістэм залпавага агню і мінамётаў, да 10 караблёў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў