Мянчук абрабаваў два кававыя апараты ў цэнтры Менску


Увечары 3 ліпеня 2019 году каля 19-й у адным з гандлёвых цэнтраў на праспекце Пераможцаў у Менску малады чалавек ускрыў два кававыя апараты і забраў адтуль агулам каля 700 рублёў, падае прэсавая служба ГУУС Менгарвыканкаму.

Паводле міліцыі, хлопец меў адмысловы ключ для адкрыцця апаратаў.

Падазраваны ў рабаванні кававых машын. Фота – ГУУС Менгарвыканкаму

Цяпер маладога чалавека шукаюць супрацоўнікі аддзелу крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў