Мянчанка спрабавала забіць 10-месячнага сына проста на вуліцы


Жанчыну спыніў бацька дзіцяці.

Трагедыя разгарнулася 17 чэрвеня ў двары на вуліцы Мазурава ў Менску.

Следчы камітэт паведамляе, што 34-гадовая кабета нанесла свайму сыну цяжкія траўмы, аднак не давяла намеру да канца. Дзіця шпіталізавалі ў вельмі цяжкім стане. Якім чынам яна хацела яго забіць, не ўдакладняюць.

Абставіны высвятляюцца, цяпер апытваюцца сведкі. Падазраваная затрыманая і змешчаная ў Цэнтр псіхічнага здароўя.

Супраць яе распачалі крымінальную справу за замах на забойства заведама малалетняга.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў