МУС прапаноўвае ўвесці пакаранне для чыноўнікаў, якія «не заўважаюць» карупцыю


Адміністратыўную адказнасць прапануюць увесці для службовых асобаў, якія ігнаруюць карупцыйныя праявы. Такую ідэю агучыў начальнік ГУБАЗіК МУС Мікалай Карпянкоў у сюжэце АНТ.

«Мы прапануем унесці адміністрацыйную адказнасць для службовых асобаў, каму ўказана ў службовыя абавязкі змагацца з карупцыяй, але яны чамусьці не заўважаюць карупцыю», – заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Мікалай Карпянкоў.

Паводле яго словаў, такая мера дапаможа даць ацэнку таму, «наколькі гэта прынцыповы кіраўнік».

«У прынцыпе, мы будзем праводзіць прафілактыку і чысціць гэтыя шэрагі», – дадаў Карпянкоў.

Вядома, што толькі супрацоўнікамі ГУБАЗіК у мінулым годзе заведзена 328 крымінальных справаў аб карупцыі. Амаль сотню асобаў прыцягнулі да адказнасці. З іх 17 займаюць адказнае становішча, а 9 – уваходзяць у кадравы рэестр кіраўніка краіны, у тым ліку шэраг кіраўнікоў выканкамаў і прадпрыемстваў па ўсёй краіне.

Па словах Карпянкова, «распрацоўка» такіх фігурантаў цягнецца ў сярэднім год: пачынаецца з атрымання аператыўнай інфармацыі, якую пераправяраюць і перадаюць кіраўніцтву. А калі грамадзянін уваходзіць у кадравы рэестр і займае адказную пасаду – то і дакладваюць Аляксандра Лукашэнку.

Hавiны
Карупцыя і нізкія заробкі. Як Баранавічы сустрэлі Лукашэнку
2019.03.22 11:50

СК belsat.eu паводле TUT.BY

Стужка навінаў