МУС Беларусі плануе набыць беспілотныя авіяцыйныя комплексы


Пра гэта міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».

Паводле Шуневіча, «агрэсіўнасць навакольнага асяроддзя сёння вельмі высокая, таму ведамства павінна мець магчымасць супрацьстаяць усім выклікам і пагрозам, а беспілотная авіяцыя дапаможа вырашаць самыя аператыўныя задачы», піша belta.by.

«У кожным тэрытарыяльным упраўленні ўнутраных справаў павінен быць беспілотны авіяцыйны комплекс, паколькі ён дапамагае міліцыі вырашаць шмат тактычных і практычных задач – гэта выяўленне зніклых без вестак, людзей, якія заблудзіліся і выкрадзенага транспарту», ​​- растлумачыў Шуневіч.

Міністр разлічвае, што МУС удасца набыць такую ​​тэхніку ў бліжэйшы час.

Нагадаем, што беларускае ААТ «АГАТ – системы управления» выпускае беспілотны авіяцыйны комплекс (БАК) «Гриф – 100Э».

Так выглядае лятальны апарат «Гриф – 1Э»

А вось так наземны пульт упраўлення БАК

Міністр не ўдакладніў, якія менавіта беспілотнікі збіраецца набыць МУС.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў