«Мора грыбоў і танкі»: расеец выклаў фота з лесу пад Барысавам


Карыстальнік ЖЖ samoletchik выклаў у сваім журнале фота з лясоў пад Барысавам, дзе праходзяць вучэнні «Захад-2017».

«Схадзіў за грыбамі ў лес пад Барысавам, а заадно паздымаў замаскаваную баявую тэхніку, «затоеную» у лесе ў рамках вучэнняў «Захад-2017». У лесе пад Барысавым грыбоў мора. Іх так шмат, што нават наяўнасць групоўкі саюзных войскаў не ўплывае на іх колькасць», – піша хлопец.

У ягоным профілю пазначана, што ён пілот, але ў сваіх пастах ён не ўдакладняе, ці ўдзельнічае ў манеўрах.

Чытайце таксама:

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў