Міжнародны рэйтынг: беларусы — адныя з лепшых у свеце ў тэхналогіях і навуцы аб дадзеных


Адукацыйная платформа Coursera апублікавала «Global Skills Index» («Глабальны індэкс навыкаў»). І беларусы ў ім знаходзяцца на вельмі высокіх пазіцыях.

Што такое «Глабальны індэкс навыкаў»

Гэты зборнік аб’ядноўвае звесткі аб навыках навучэнцаў платформы ў розных краінах, індустрыях і галінах навучання, ацэньваючы, якія навыкі зараз знаходзяцца ў трэндзе і вызначаюць ролі, якія паўплываюць на працу ў будучыні.

Адмыслоўцы платформы ацэньвалі 60 краінаў, 10 галінаў і 11 вобласцяў навучання, каб зразумець, хто валодае крытычна важнымі навыкамі, якія ахопліваюць бізнес, навуку аб дадзеных і тэхналогіі. Гэты рэйтынг дае магчымасць ацаніць кваліфікацыю працаўнікоў па ўсім свеце.

Пазіцыі беларусаў

У Беларусі працуюць другія ў свеце па ўзроўню кваліфікацыі спецыялісты ў тэхналогіях і IT. На 1-ым месцы, дарэчы, Расея.

Global Skills Index, Technologies.
Фота: coursera.com

Добрыя навыкі і ў беларускіх спецыялістаў. Яны на 8-ым месцы ў свеце. На 1-ым і зноў Расея.

Global Skills Index, Data Science.
Фота: coursera.com

Пазіцыі ў бізнесе не такія выдатныя – мы ажно на 32-ім месцы. Тут першынства адышло да Швейцарыі.

Global Skills Index, Business.
Фота: coursera.comкампь

КТ belsat.eu

Стужка навінаў