Мінздароўя дапоўніла спіс краінаў, па прыездзе з якіх не патрэбны каранцін


Беларуская памежніца чакае пасажыраў у Нацыянальным аэрапорце Менск, 19 сакавіка 2020 года.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

Міністэрства аховы здароўя выкрасліла са спісу дзяржаў, дзе рэгіструюцца выпадкі COVID-19, яшчэ 12 краінаў. Аб гэтым напісана на старонцы ведамства.

Мінздароўя адмяняе каранцін для тых, хто прыбывае з яшчэ 12 краінаў. 8 ліпеня з пераліку былі выключаныя:

  • Алжырская Народная Дэмакратычная Рэспубліка;
  • Княства Андора;
  • Сацыялістычная Рэспубліка В’етнам;
  • Рэспубліка Кіпр;
  • Рэспубліка Куба;
  • Ліванская Рэспубліка;
  • Рэспубліка Маўрыкій;
  • Малайзія;
  • Новая Зеландыя;
  • Рэспубліка Сан-Марына;
  • Каралеўства Тайланд;
  • Туніская Рэспубліка.

Людзі, якія прыязджаюць з гэтых краінаў, могуць не знаходзіцца ў самаізаляцыі цягам 14 дзён.

На 8 ліпеня ў Беларусі было зафіксавана 64 224 выпадкаў COVID-19. У апошнія дні штодзённы прырост складаў каля 220 выпадкаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў