Мінпраму загадана працаваць больш паспяхова і шукаць альтэрнатыўныя рынкі збыту прадукцыі


Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Ляшэнка падвёў вынікі працы Міністэрства прамысловасці за мінулы год. Падчас паседжання калегіі міністэрства абмеркаваныя задачы на бягучы год.

Прэсавая служба Савету Міністраў адзначае, што прадпрыемствы Мініпраму плануюць павялічыць у 2019 годзе экспарт на 9 %. Гэта будзе магчымым за кошт новай прадукцыі і за кошт пашырэння геаграфіі паставак.

Экспарт тавараў арганізацыяў Мінпраму летась склаў больш за 4 671,1 мільёнаў долараў ЗША, тэмп росту склаў 111 % да 2017 году. Сальда вонкавага гандлю таварамі склалася станоўчым у памеры 2 037 мільёнаў долараў. Экспартныя пастаўкі ў краіны далёкага замежжа выраслі на 22,8 % у параўнанні з 2017-м. У Еўразвяз экспарт вырас на 34,3 % да 948 мільёнаў долараў.

Сярэднямесячны абʼём вытворчасці склаў 1145,5 мільёнаў рублёў, што вышэй сярэднямесячнага абʼёму вытворчасці ў 2017 годзе на 220 мільёнаў рублёў.

Hавiны
Беларуская прамысловасць усе больш з пазыкамі і ўсё меней прыбытковая
2019.01.15 16:38

СК, belsat.eu

Стужка навінаў