Пра адхіленне Андрэя Каўтухі TUT.BY паведаміла «інфармаваная крыніца», паводле якой, адносна міністра цяпер праводзяцца следчыя дзеянні.
У сакавіку КДБ і Камітэт дзяржаўнага кантролю выявілі факты незаконнага атрымання бюджэтных сродкаў прадпрыемствам «НВЦ па геалогіі», дзе раней працаваў міністр.
Сілавікі падазравалі чыноўнікаў з Мінпрыроды і навукова-вытворчага цэнтру ў сабатажы ды зрыве дзяржаўнай праграмы па абароне флоры і фаўны Беларусі ды праграмы пошуку карысных выкапняў.
Паводле прадстаўніка Следчага камітэту Юлія Ганчарова, Галоўнае следчае ўпраўленне займаецца расследаваннем крымінальнай справы, па якой праходзіць некалькі службовых асобаў, у тым ліку, міністр Каўтуха.
Праваахоўнікі завялі крымінальную справу па 427 артыкуле Крымінальнага кодэксу Беларусі «Арганізацыя службовага падлогу» (унясенне непраўдзівых звестак у афіцыйныя дакументы).