Міністра абароны Беларусі папрасілі даслаць ганаровую варту на перапахаванне Каліноўскага


Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863-1864 гг. звярнуўся да міністра абароны Рэспублікі Беларусь Андрэя Раўкова з прапановаю даслаць роту ганаровай варты на цырымонію перапахавання паўстанцаў у Вільні, якая адбудзецца 22 лістапада.

Зварот Мінабароны Беларусі атрымала яшчэ 17 кастрычніка.

«18 кастрычніка ў прэс-службе міністэрства паведамілі, што атрымалі зварот і накіравалі яго ў дэпартамент міжнароднай вайсковай супрацы. Пакуль ніякай афіцыйнай рэакцыі на зварот не было», – распавёў прадстаўнік камітэту Анатоль Міхнавец.

Прадстаўнік Беларускага грамадскага камітэту ўшанавання памяці паўстанцаў таксама дадаў, што літоўскі ўрад пагадзіўся падтрымаць такую ініцыятыву беларускага Міністэрства абароны.​

Закрытая частка перапахавання Кастуся Каліноўскага – глядзіце на «Белсаце»

Дагэтуль няма інфармацыі, хто будзе прадстаўляць беларускі бок на перапахаванні паўстанцаў у Вільні.

30 кастрычніка Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў пачаў збор сродкаў на арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечанных пахаванню Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863-1864 гг.

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары