Міністр здароўя пра каронавірус: Да сярэдзіны – канца лютага будзе падзенне, затым, магчыма, невялікі рост


Cловы міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча цытуе тэлеграм-канал ведамства.

Паводле яго «яшчэ да Новага года спецыялісты заўважылі ўстойлівую тэндэнцыю па зніжэнні захворвання, яна тычыцца ўсіх рэгіёнаў. Зыходзячы з атрыманых звестак, было прынята рашэнне аб выхадзе некаторых устаноў з рэжыму працы «інфекцыйных стацыянараў».

Медыкі прагназуюць, што пасля выходных, на працягу некалькіх дзён, будзе ісці рост колькасці зваротаў, што звязана з так званым «адтэрмінаваным зваротам». Гэта штогадовая тэндэнцыя, якая была і да пандэміі.

Затым, як чакаецца, захворванне пойдзе на спад, але рэзкага зніжэння чакаць не варта.

– Я думаю, да сярэдзіны – канца лютага будзе падзенне, затым, магчыма, невялікі рост, звязаны з прыходам звычайных эпідэмічных захворванняў, у прыватнасці, грыпу. – сказаў міністр. – Але мы мяркуем, што своечасова праведзеная вакцынацыя (у гэтым годзе вакцынавана больш за 40% насельніцтва) дазваляе прагназаваць невысокі ўздым захворвання. Да пачатку вясны мы ўбачым эфект ад вакцынацыі [ад грыпу].

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў