Міністр замежных справаў Польшчы нагадаў Макею пра палітвязняў


Міністр замежных справаў Польшчы Яцэк Чапутовіч і міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей правялі тэлефонныя перамовы.

Размова адбылася па ініцыятыве польскага боку.

Паводле Twitter МЗС Польшчы, што Яцэк Чапутовіч «звярнуў увагу на патрэбу вызвалення палітвязняў, а таксама падкрэсліў падтрымку Польшчай незалежнасці Беларусі і яе развіцця, умовай якіх з’яўляецца сапраўдны дыялог улады і грамадства».

У прэс-рэлізе МЗС Беларусі не гаворыцца пра тое, што падчас перамоваў была закранутая тэма палітвязняў.

«Кіраўнікі вонкавапалітычных ведамстваў абмеркавалі шырокае кола пытанняў развіцця беларуска-польскай супрацы, беларускія і польскія прапановы па рэалізацыі шэрагу рэгіянальных ініцыятываў. У.Макей праінфармаваў польскага калегу аб ходзе падрыхтоўкі да выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», – адзначацца на сайце МЗС Беларусі.

Аб’ектыў
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі ўзялася за назіральнікаў
2020.07.22 23:04

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў