Кожны 10-ты працаздольны беларус патрапіў у базу «дармаедаў»


Ірына Касцевіч у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» паведаміла, колькі беларусаў трапілі ў адмысловую «базу дармаедаў».

«База дадзеных на 1 снежня сфармаваная, запушчана ў эксплуатацыю. Яна ўключае звесткі пра каля 500 тыс. чалавек, больш дэталёвую інфармацыю, у разрэзе вобласцяў мы атрымаем пазней», – сказала міністарка.

У базу ўносіцца такая інфармацыя пра беспрацоўных беларусаў, як імя па бацьку, дата і год нараджэння, ідэнтыфікацыйны нумар, рэгістрацыя па месцы жыхарства.

У параўнанні з мінулымі гадамі колькасць беспрацоўных амаль не змяняецца.

Цяпер у эканоміцы краіны занятыя 4 млн 356 тыс беларусаў, такія звесткі на кастрычнік 2018 года падае Нацыянальны статыстычны камітэт. Афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у краіне 14,6 тысяч асобаў. Такім чынам у базу дармаедаў патрапіў кожны 10 беларус ад эканамічна актыўнай частцы насельніцтва.

Улетку 2013 г. тагачасны прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч ацаніў колькасць дармаедаў у 445 тысяч чалавек. Увосень 2014 года Аляксандр Лукашэнка назваў лічбу 400-500 тысяч і запатрабаваў уцягнуць іх «імем рэвалюцыі ў працу». Пасля падпісання дэкрэту № 3 у 2015 годзе падатковыя інспекцыі накіравалі 470 тысяч «лістоў шчасця». Тады толькі кожны 9 «дармаед» вырашыў заплаціць збор. Агулам яго сплаціла 51 600 беларусаў. Бюджэт атрымаў ад «дармаедаў» Br 15,6 млн.

Дэкрэт № 3 абурыў беларусаў па ўсёй краіне. Летась у шмат якіх гарадах прайшлі пратэсты.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў