Міністэрства аховы здароўя паведаміла, колькі беларусаў пацярпелі ад сонечных удараў


З 1 па 12 чэрвеня брыгады хуткай дапамогі 27 разоў выязджалі да пацярпелых з цеплавым і сонечным ударам. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Больш за ўсе выклікаў было зафіксавана на Гомельшчыне – 11. На Меншчыне – 7, у Гарадзенскай вобласці – 4, у Менску – 4, на Берасцейшчыне – 1

Міністэрства аховы здароўя ў сувязі са спякотай папярэджвае аб неабходнасці захавання правілаў бяспекі пры адпачынку і працы. Міністэрства рэкамендуе піць больш вадкасці, насіць лёгкую вопратку, пазбягаць цяжкай фізічнай нагрузкі.

Медыкі нагадваюць, што цеплавы ўдар – гэта небяспечны для жыцця стан, які ўзнікае пры ўздзеянні на цела чалавека падвышанай тэмпературы, ва ўмовах падвышанай вільготнасці, абязводжвання і парушэнні працэсу тэрмарэгуляцыі арганізма.

Hавiны
У Менску ўжо ранкам было +30°C!
2019.06.12 11:14

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў