У Менску ўжо ранкам было +30°C!


Моцная спёка трымаецца ў Беларусі не першы тыдзень. Толькі раніцай 12 чэрвеня паветра ўжо прагрэлася да +30°C.

Паводле прагнозу сіноптыкаў, такая тэмпература захаваецца на працягу дня, пад вечар у некаторых раёнах гораду пройдуць кароткачасовыя навальніцы.

Учора, 11 чэрвеня, у Менску было +32°C – гэта тэмпературны рэкорд за апошнія 82 гады.

У наступныя дні па краіне чакаецца да +34°C, абвешчана аранжавы ўзровень небяспекі. МНС увёў забарону на наведванне лясоў у 27 раёнах краіны праз высокую рызыку пажараў.

У Белгідрамеце адзначаюць, што такое надвор’е захаваецца да канца тыдня.

Насельніцтву раяць выконваць парады, якія дапамогуць перанесці спёку. Варта піць больш вадкасці (лепш за ўсё – чыстай негазанай вады), але не вельмі халоднай. Таксама дапаможа ад смагі зялёная гарбата с з лімонам. Канешне, нельга доўга знаходзіцца пад наўпроставымі сонечнымі прамянямі без галаўнога ўбору, каб не атрымаць сонечны або цеплавы ўдар.

Таксама пажадана не есці шмат салодкага і вострага, не піць алкаголь – усё гэта выклікае дадаткое потааддзяленне.

Асабліва пільнымі ў спёку медыкі раяць быць людзям з захворваннямі сасудаў і сэрца.

КА belsat.eu

Стужка навінаў