Мінабароны РФ замовіла для расейскай арміі кукурузнікі Ан-2


Міністэрства абароны РФ у рамках дзяржабаронзаказу атрымала некалькі самалётаў Ан-2 – так званых кукурузнікаў, створаных яшчэ ў сталінскія часы.

Пра гэта паведамляе РБК са спасылкаю на газету «Красная звезда».

Выданне піша, што ў рамках дзяржабаронзаказу прынятыя і адпраўленыя ў войска лёгкія шматмэтавыя самалёты Ан-2. Пры гэтым пра колькасць пастаўленых самалётаў не паведамляецца. Таксама не ўдакладняецца, якія войскі атрымалі гэтыя самалёты на ўзбраенне.

У публікацыі гаворыцца, што, апроч іншага, Мінабароны ў рамках дзяржабаронзаказу атрымала пасажырскі самалёт Ту-154М.

Ан-2 – савецкі лёгкі шматмэтавы самалёт. Уяўляе сабой поршневы аднарухавіковы біплан. Першы самалёт гэтага тыпу падняўся ў паветра ў 1947 годзе. Вырабляўся ў СССР, Польшчы і КНР. Экспартаваўся ў 26 краінаў свету. Дзякуючы выкарыстанню ў сельскай гаспадарцы атрымаў мянушку кукурузнік.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў