Мінабароны РФ: у выніку нападу дыверсантаў на авіябазу ў Сірыі загінулі 2 вайскоўцаў

ВІДЭА

Расейскія вайскоўцы ў Сірыі. Фота - Russian Defence Ministry Press Office/TASS

Двое расійскіх вайскоўцаў загінулі 31 снежня ў выніку мінамётнага абстрэлу баевікамі авіябазы Хмеймім у Сірыі.

«31 снежня 2017 года са надыходам цёмнага часу сутак аэрадром Хмеймім падвергнуўся раптоўнаму мінамётнаму абстрэлу мабільнай дыверсійнай групы баевікоў. У выніку абстрэлу двое вайскоўцаў загінулі», – паведамілі ў Мінабароны РФ, піша ТАСС.

Пры гэтым у Мінабароны зняпраўдзілі інфармацыю аб знішчэнні сямі самалётаў на авіябазе 31 снежня, пра што раней пісаў «Коммерсант». У ведамстве назвалі гэтую публікацыю фэйкам.

Нагадаем, газета «Коммерсант» паведамляла, што ў выніку мінамётнага абстрэлу былі знішчаны, як мінімум, 7 самалётаў. Сярод іх – чатыры франтавых бамбавіка Су-24, два шматмэтавых знішчальніка Су-35С і вайскова-транспартны самалёт Ан-72. Таксама быў знішчаны склад боепрыпасаў, які здэтанаваў пасля таго як туды трапіў мінамётны снарад.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары