Мінабароны папярэджвае пра перамяшчэнне вайсковай тэхнікі на дарогах


Ва Узброеных сілах Беларусі пройдзе комплексая праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці. Падчас праверкі ў некаторых рэгіёнах краіны па дарогах будзе перамяшчацца вайсковая тэхніка, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

З 17 па 19 лютага вайсковая тэхніка будзе перасоўвацца па аўтадарогах рэспубліканскага значэння ў Віцебскай, Мінскай, Берасцейскай і Магілёўскай абласцях.

Жыхароў населеных пунктаў і кіроўцаў транспартных сродкаў просяць ўлічваць гэтую акалічнасць і быць як мага больш пільнымі на гэтых участках дарог.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў