Міліцыянтам забаранілі выязджаць і ўязджаць у Віцебскую вобласць


МУС забараніла міліцыянтам пакідаць і наведваць Віцебшчыну, а таксама істотна абмежаваў іх перасоўванні па краіне.

Як мінімум некалькі супрацоўнікаў міліцыі цяпер знаходзяцца на каранціне.

Гэтую інфармацыю апублікаваў тэлеграм-канал NEXTA. У каментары TUT.by прэс-служба МУС пацвердзіла, што абмежаванні закрануць не толькі Віцебскую вобласць.

Крыніцы TUT.by ў міліцыі кажуць, што 27 сакавіка да іх давялі распараджэнне міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева, якое выключае наведванне Віцебскай вобласці, а таксама выезд з яе.

«У цэлым па нашым ведамстве ўсе камандзіроўкі па вобласцях рэкамендавалі выключыць. Выязджаць за межы свайго рэгіёну супрацоўнікі могуць у выпадку самай экстранай неабходнасці. І на сённяшні дзень ніхто з нашых супрацоўнікаў у камандзіроўкі ў іншыя рэгіёны фактычна не выязджае. Гэта робіцца ў эпідэміялагічных мэтах: для пазбягання кантактаў, прафілактыкі, недапушчэння вірусных захворванняў», – сказала TUT.by прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.

Яна таксама адзначыла, што на Віцебшчыне некалькі міліцыянтаў цяпер праходзяць абследаванне на наяўнасць каронавірусу.

***

Тым часам абмежаванні па перамяшчэнні закранулі, імаверна, і беларускіх студэнтаў. Тэлеграм-канал «Отчислено» паведамляе, што іншагароднім студэнтам не трэба вяртацца ў Віцебск пасля выходных.

КА belsat.eu

Стужка навінаў