Міліцыя не дала сабрацца на марш людзей з інваліднасцю


Затрыманні ў Менску перад маршам людзей з інваліднасцю

Людзі сабіраліся ля Парку Чалюскінцаў, але так і не здолелі сабрацца. Паводле нашых карэспандэнтаў, на марш прышло не больш 6 чалавек. Іх адразу зацягнулі ў бусы, нават людзей на інвалідных калясках.

Пазней усіх затрыманых выпусцілі пры ўмове, што яны больш збірацца не будуць і сыдуць не групай, а па аднаму, максімум па двое асобаў. Удзельнікі маршу пайшлі ў суседнюю кавярню. У адной удзельніц быў прыступ астмы ў бусе.

За людзьмі з інваліднасцю працягвалі сачыць.

belsat.eu

Стужка навінаў