Міколу Статкевіча вызвалілі


Апазіцыйнага палітыка Міколу Статкевіча не пакінулі ў ізалятары на Акрэсціна даседжваць адміністратыўны арышт, які ён мусіў адбыць яшчэ ў сакавіку.

Нагадаем, Статкевіча затрымалі ўчора ля яго дому, калі ён збіраўся ехаць на «Акцыю вызвалення і салідарнасці». Сёння яго прывезлі ў суд Першамайскага раёну, аднак Статкевіч адмовіўся ўдзельнічаць у судовым паседжанні і запатрабаваў вярнуць яго ў турму. Палітык заявіў, што гэта абсурд судзіць за намер ускласці кветкі да помніку ахвярам нацызму (ускладанне кветак было часткай плану на «Акцыю вызвалення і салідарнасці»).

«Я ў вашым ганебным спектаклі не ўдзельнічаю. Першае што зраблю, калі выйду на свабоду – пайду туды з кветкамі. А зараз – вядзіце мяне назад у турму», – заявіў ён.

У выніку суддзя Юры Гарбатоўскі завочна аштрафаваў Статкевіча на 40 базавых велічыняў (980 рублёў) за акцыю 3 ліпеня. Меркавалася, што палітыка павязуць на Акрэсціна даседжваць адміністратыўны арышт за акцыю ў Дзень Волі, аднак увечары ён ужо быў на свабодзе.

Міколу даседзець не далі. Пратрымалі ў Першамайскім РУУС дагэтуль іі вызвалілі. Засталося 8,5 сутак (незаконна і з…

Opublikowany przez Marinę Adamovich Środa, 4 lipca 2018

Яшчэ аднаго затрыманага 3 ліпеня палітыка – Вячаслава Сіўчыка – сёння аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (1225 рублёў) за ўдзел у абароне Курапатаў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў