Мікола Статкевіч запатрабаваў адвесці яго ў турму. Яго асудзілі завочна


Апазіцыйны палітык Мікола Статкевіч адмовіўся ўдзельнічаць у судовым паседжанні і запатрабаваў вярнуць яго ў турму. Палітыка завочна аштрафавалі на 40 базавых велічыняў (980 рублёў).

Статкевіча затрымалі ўчора ля яго дому, калі ён збіраўся ехаць на «Акцыю вызвалення і салідарнасці». Усяго 3 ліпеня сілавікі затрымалі каля 30 чалавек.

Сёння Статкевіча мусілі судзіць у Першамайскім райсудзе Менску – верагодна, за заклік да ўдзелу ў акцыі паводле арт. 23.34 КоАП Рэспублікі Беларусь.

На паседжанні палітык заявіў, што гэта абсурд судзіць за намер ускласці кветкі да помніку ахвярам нацызму.

«Я ў вашым ганебным спектаклі не ўдзельнічаю. Першае што зраблю, калі выйду на свабоду – пайду туды з кветкамі. А зараз – вядзіце мяне назад у турму», – заявіў ён.

У паседжанні быў аб’яўлены перапынак. Палітыка канваіравалі на Акрэсціна даседжваць 10 содняў арышту за акцыю ў Дзень Волі.

Пасля перапынку суддзя Юры Гарбатоўскі завочна аштрафаваў Статкевіча на 40 базавых велічыняў (980 рублёў) за акцыю 3 ліпеня.

Відэа з суду выклаў у Facebook актывіст Сяргей Спарыш:

https://www.facebook.com/siarhei.sparysz/videos/1053077498183906/

Суд над Статкевичем. Приехали космонавты, но арестовывать в прямом эфире не решились.

Opublikowany przez Siarheiego Sparysha Środa, 4 lipca 2018

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў