Кіраўнік украінскай сталіцы паведаміў пра сваю хваробу. Здарылася гэта напярэдадні рэгіянальных выбараў у краіне.
«Сябры! Каронавірус падкраўся ў самы няспраўны момант. Сёння атрымаў станоўчы вынік тэсту», – паведаміў Віталь Клічко ў Facebook.
Ён адзначыў, што «праца мэра падчас пандэміі, вядома, прадугледжвае сталую рызыку».
«Зносіны з людзьмі, праверка больніц. У прыватнасці, рэгулярна бываў і ў інфекцыйных аддзяленнях, дзе лечаць хворых на COVID-19. Спрабаваў берагчы сябе. Улічваючы спецыфіку работы, рэгулярна рабіў тэсты. Сённяшні, на жаль, несуцяшальны», – паведаміў мэр Кіева.
Палітык адчувае сябе добра, але сыходзіць на самаізаляцыю. Будзе працаваць з хаты.
Нагадаем, што прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 23 кастрычніка здаў тэст на каронавірус, у суботу 24 кастрычніка стала вядома, што Дуда хворы на COVID-19, тэст паказаў станоўчы вынік.
МГ belsat.eu