Менская міліцыя затрымала і дэпартавала з Беларусі ўкраінскага бізнесоўца


Вядомы ўкраінскі бізнесовец Мікола Латанскі быў затрыманы ўвечары 23 кастрычніка ў Менску і дэпартаваны з краіны, бо знаходзіцца ў расейскім «чорным спісе». Расейскія спецслужбы лічаць яго асобай, датычнай да тэрарызму.

Як распавёў бізнесовец у сваім «Facebook», міліцыя прыйшла за ім у ягоны нумар у гатэлі «Славянскі». Праваахоўнікі сказалі, што ён мусіць праехаць з імі ў РУУС і падпісаць дакумент, што пагаджаецца з’ехаць з краіны. Міліцыянты патлумачылі, што ён зʼяўляецца «непажаданай асобаю» ў Беларусі.

«Прычына затрымання: «Латанскі Мікалай Вітальевіч належыць да тэрарыстычнай экстрэмісцкай узброенай арганізацыі, якая ажыццяўляе падрыўную дзейнасць на тэрыторыі Расеі». Па дарозе ў РУУС я падазраваў, што менавіта мая публічная пазіцыя, накіраваная супраць палітыкі Расеі ва Украіне і можа быць прычынай, але я не мог сабе нават уявіць, каб абвінавачванне ў мой адрас, было сфармулявана такім чынам», – распавядае Латанскі.

Латанскі прызнаецца: ён думаў, што цяпер беларускія міліцыянты проста перададуць яго ФСБ, яго прывязуць у Расею і кінуць у вязніцу. Аднак бізнесоўца адпусцілі з загадам цягам 24 гадзінаў пакінуць тэрыторыю Беларусі. Прычым Латанскі адзначае, што менская міліцыя ставілася да яго ветліва і з павагаю.

Латанскі з жонкаю не сталі чакаюць 24 гадзінаў, а адразу селі ў аўто і паехалі ва Украіну. Да апошняга бізнесовец хваляваўся, думаючы, што беларускія праваахоўнікі і ўсё ж перададуць яго ФСБ. Аднак ён перасёк мяжу без усялякіх перашкодаў.

«КАК Я НЕ ПОПАЛ В ФСБ или ПОЧЕМУ МЕНЯ ДЕПОРТИРОВАЛИ ИЗ БЕЛАРУСИ»⠀Минск. Беларусь. Гостиница «Славянская» (недалеко от…

Opublikowany przez Mykolę Latanskego Czwartek, 25 października 2018

  • У Беларусі перыядычна затрымліваюць і дэпартуюць украінцаў, якіх расейскія спецслужбы ўключылі ў свае «чорныя спісы». Апошні інцыдэнт адбыўся ўчора: у Менску а 5-й раніцы міліцыя выцягнула з гатэльнага нумару на допыт выдаўцу Міколу Балабана. Праўда, яго ў выніку не дэпартавалі – не выключана, што Міколу Балабана проста пераблыталі з ягоным поўным цёзкам, які супрацоўнічаў з суполкай InformNapalm.
  • На гэтым тыдні кіраўнік МЗС Украіны Паўло Клімкін заявіў, што «перабыванне грамадзянаў Украіны на тэрыторыі Беларусі патэнцыйна небяспечнае». «Мы разумеем, што на тэрыторыі Беларусі дзеюць расейскія ўладныя структуры, Расея прысутнічае там у галіне бяспекі», – заявіў міністр. Міністр замежных справаў Беларусі 26 кастрычніка адзначыў, што «нюансы часам могуць здарацца», але заклікаў «не нагнятаць сітуацыю, напружанасць вакол нейкіх адзінкавых выпадкаў».
ВІДЭА
Жадан: Падобна, «русский мир» добра пачуваецца ў Беларусі
2017.02.11 16:38

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў