Менск прадставіў АБСЕ і Маскве свой план выхаду з крызісу


Паводле афіцыйных уладаў Беларусі, выйсці з палітычнага крызісу магчыма прыняўшы новы варыянт Канстытуцыі, якая паменьшыць ролю прэзідэнта. Прапануецца зрабіць гэта да 2022 года, а затым правесці ўсеагульныя перавыбары.

Пра рэформу Асноўнага закону да 2022 году на спецыяльным пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ, прысвечаным сітуацыі ў Беларусі, заявіў прадстаўнік Менску, паведамляе РБК. Паводле яго, гэта адзіны спосаб правесці новыя выбары да заканчэння пяцігадовага тэрміну дзейнага прэзідэнта.

Hавiны
Лукашэнка расейскім журналістам: «Магчыма я крыху пераседзеў»
2020.09.08 15:35

Таксама РБК піша, што ўлады Беларусі не збіраюцца ўступаць у перамовы з апанентамі, таму што гэта быў бы дыялог пра перадачу ўлады. З гэтай жа прычыны Менск адхіліў усе прапановы аб пасрэдніцтве.

Працэс рэформаў Канстытуцыі маюць намер правесці «ў фармаце нацыянальнага дыялогу», забяспечыць лібералізацыю палітычнай сістэмы, частку паўнамоцтваў прэзідэнта перадаць парламенту, змяніць і партыйную сістэму (павысіць ролю партый), унесці абнаўлення ў выбарчае заканадаўства.

Праект зменаў Канстытуцыі ўжо гатовы. Ён ствараўся суддзямі Канстытуцыйнага суда пад кіраўніцтвам намесніка старшыні КС Наталлі Карповіч, але Лукашэнка яго яшчэ не адобрыў.

Раней Марыя Калеснікава заяўляла, што Лукашэнка зможа прыняць удзел у новых выбарах прэзідэнта, але толькі пасля змены складу ЦВК і пад кантролем міжнародных назіральнікаў. Сёння Лукашэнка на сустрэчы з расейскім медыямі заявіў, што не сыйдзе з пасады.

Абноўлена
Марыя Калеснікава затрыманая, яна не ўязджала ва Украіну
2020.09.08 10:19

belsat.eu

Стужка навінаў