Менск і Масква дамовіліся пра пастаўкі нафты


Расея і Беларусь падпісалі індыкатыўны баланс паставак нафты на 2020 год. Пра гэта піша ТАСС.

Як заявіў расейскі віцэ-прэм’ер Дзмітрый Козак, у рэкамендаваным Міністэрствамі энергетыкі балансе на наступны год няма «перамытнёўкі».

Hавiны
Нафтавыя праблемы абвалілі ВУП Беларусі, прызнаўся Лукашэнка
2019.12.05 11:31

Пагадненне аб «перамытнёўцы» паміж урадамі Беларусі і Расеі дзейнічала з красавіка 2017. Яно дазваляла пералічваць у беларускі бюджэт сумы экспартных мытаў на нафту з абʼёму 6 млн тон.

У сваю чаргу прэмʼер РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін не могуць на сваім узроўні вырашыць усе спрэчныя пытанні падчас інтэграцыі, і таму папрасілі аб сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін, піша «Интерфакс».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў