Менчукоў, у кватэры якіх паступала брудная вада, вызваляць ад платы за яе за чэрвень


Жыхароў Менску, у чые кватэры паступала няякасная вада, вызваляць ад аплаты за водазабеспячэнне за чэрвень, паведамляе «Беларусь Сегодня».

Як паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў, урад вырашыў вызваліць ад аплаты паслугі за водазабеспячэнне за чэрвень жыхароў Менску, у кватэры якіх паступала вада, што не адпавядала спажывецкім якасцям.

Віцэ-прэм’ер заявіў, што зараз гэты механізм выпрацоўваецца і ў бліжэйшы час менчукам паведамяць, як будзе адбывацца пераразлік.

Прычыны здарэння вывучае адмысловая рабочая група, у склад якой уваходзяць спецыялісты розных міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку Акадэміі навук.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, што праблему з бруднай вадой у Менску вырашылі за ноч
2020.06.28 08:34

Праблема з бруднай вадой у Менску ўзнікла 24 чэрвеня. Вада з моцным пахам фіксавалася ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах, а таксама ў частках Кастрычніцкага і Цэнтральнага. Толькі 27 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што забароны на выкарыстанне вады ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах знятыя.

Кіраўнік краіны заявіў, што праблему бруднай вады вырашылі за ноч. Пры гэтым «Менскводаканал» чамусьці працягвае дастаўляць чыстую ваду менчукам.

Hавiны
«Менскводаканал»: Ваду піць можна, але на ўсялякі выпадак развозім ваду
2020.06.28 10:17

МГ belsat.eu

Стужка навінаў