Лукашэнка распавёў, што праблему з бруднай вадой у Менску вырашылі за ноч


Аляксандр Лукашэнка ў сюжэце, які быў паказаны ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1», распавёў, як вырашалася праблема з бруднай вадой у Менску.

Паводле кіраўніка Беларусі, ён даведаўся пра праблемы з вадой у Менску, калі быў у Маскве.

«Ну, думаю, дакладна, як дзяцей, нельга на хвіліну пакінуць, запалкі хаваць ад іх ужо трэба, каб не спалілі краіну. Ну, думаю, назіраю…» – сказаў ён.

Лукашэнка заявіў, што надзвычайнае здарэнне адбылося праз тое, што падчас рамонту застаялая вада трапіла ў трубы. Калі ўбачылі, што яна не вельмі добрая, яе сталі чысціць рэагентамі і перавысілі дозу. Але, дадаў кіраўнік краіны, раніцай наступнага дня брудны запах ужо быў ліквідаваны.

«Дыктатура – гэта дрэнна. А калі за ноч вырашылі праблему найцяжэйшую, дыктатура – гэта добра. Пры чым тут дыктатура? Павінна быць адказнасць», – сказаў ён.

Паводле яго, паколькі ў Беларусі няма нафтадолараў, грашыма праблему не зальеш гэтую, таму павінны быць дысцыпліна і адказнасць.

Абноўлена
Мінздароўя зняло забарону на выкарыстанне вады ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах
2020.06.27 14:46

Праблема з бруднай вадой у Менску ўзнікла 24 чэрвеня. Вада з моцным пахам фіксавалася ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах, а таксама ў частках Кастрычніцкага і Цэнтральнага. Толькі 27 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што забароны на выкарыстанне вады ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах знятыя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў