«Менскводаканал»: Ваду піць можна, але на ўсялякі выпадак развозім ваду


Прадпрыемства «Менскводаканал» апублікавала абноўлены спіс адрасоў, па якіх арганізаваны падвоз пітной вады.

На сайце прадпрыемства «Менскводаканал» паведамляецца: забарона на ўжыванне вады з-пад крану ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах знятая. Пры гэтым «на ўсялякі выпадак» прадпрыемствам развозіцца чыстая вада па наступных адрасах:

  • вул. Якубоўскага, 53
  • вул. Кунцаўшчына, 8
  • вул. Няміга, 42
  • пр-т Любімава, 41
  • вул. Бельскага, 60
  • пр-т Пушкіна, 62
  • вул. Адзінцова 89
  • вул. Берута, 14
  • вул. Касманаўтаў, 30
  • вул. Налібоцкая, 40
  • вул. Янкі Маўра, 48
  • вул. Каменнагорская, 18
  • вул. Сяргея Ясеніна, 131
  • завулак Соф’і Кавалеўскай, 61
  • вул. Альшэўскага, 29/1
  • вул. Грыбаедава, 1
  • вул. Прытыцкага, 20
  • вул. Бурдзейнага, 25
  • вул. Карла Лібкнехта, 121
  • Скрыжаванне Шаранговіча – Янкоўскага
  • вул. Волаха, 5
  • вул. Заслаўская 23а
  • вул. Касманаўтаў 3-3
  • вул Аладавых, 17

Спіс увесь час абнаўляецца. Актуальныя адрасы можна паглядзець на сайце прадпрыемства.

Таксама на тэрыторыі водазабору №2 «Пятроўшчына» (вул. Гурскага, 52) арганізавана кругласутачная раздача вады грамадзянам у іх ёмістасці ў неабходнай колькасці.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, што праблему з бруднай вадой у Менску вырашылі за ноч
2020.06.28 08:34

Праблема з бруднай вадой у Менску ўзнікла 24 чэрвеня. Вада з моцным пахам фіксавалася ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах, а таксама ў частках Кастрычніцкага і Цэнтральнага. Толькі 27 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што забароны на выкарыстанне вады ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах знятыя.

Кіраўнік краіны заявіў, што праблему бруднай вады вырашылі за ноч. Пры гэтым «Менскводаканал» чамусьці працягвае дастаўляць чыстую ваду менчукам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў