Кіраўнік палітычнай рады ўкраінскай партыі «Апазіцыйная платформа – За жыццё» Віктар Медвядчук у інтэрв’ю расейскаму тэлеканалу «Россия 24» заявіў, што чакае хуткага завяршэння перамоваў аб абмене вязнямі паміж Расеяй і Украінай.
Медвядчук назваў гэтыя перамовы ўдалымі.
Паводле яго, яны блізкія да завяршэння.
Сам палітык зараз знаходзіцца на Усходнім эканамічным форуме ў расейскім Уладзівастоку, дзе плануе сустрэчы з кіраўніцтвам РФ.
Раней паведамлялася, што працэс абмену палоннымі можа быць запушчаны да канца гэтага тыдня. Верагодная дата – 7 верасня. Але дамоўленасці носяць папярэдні характар.
МГ belsat.eu