Бацька Марыі Калеснікавай атрымаў ліст ад дачкі з бел-чырвона-белымі сэрцайкамі і белай стужкай у канверце.
Вось некалькі цытат з ліста: «Са мной усё ў парадку, умовы памяркоўныя і новыя сяброўкі выдатныя. Мы займаемся фітнесам на вуліцы падчас прагулкі і шмат ямо. Вельмі сумую па табе і Тані. Я вельмі спадзяюся, што з ёй і камандай усё ў парадку. Абдымаю дужа іх усіх.
https://www.facebook.com/maria.kalesnikava/posts/10157288976801962
Абавязкова скажы ім не здавацца, толькі наперад! Гэтыя ўсе, хто мяне выкрадалі, неверагодна слабыя і ў істэрыцы. Яны нават не ўмеюць рабіць сваю працу добра. У іх усюды бардак і хаос. І гэта не жарт».
21 верасня Менскі гарадскі суд адмовіў змяніць меру стрымання сябру Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай. Яна надалей застанецца ў Жодзінскім СІЗА, распавяла «Белсату» адвакат Марыі Калеснікавай Людміла Казак.