Марыі Калеснікавай выстаўлена абвінавачванне


Следчы камітэт паведамляе, што сябру прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай выстаўлена абвінавачванне паводле ч.3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу.

Калеснікову вінавацяць у «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненых з выкарыстаннем СМІ і сетцы Інтэрнэт».

«Яна знаходзіцца пад вартай. Расследаванне працягваецца», – адзначылі ў СК.

Нагадаем, 7 верасня спецслужбы выкралі Марыю Калеснікаву і спрабавалі прымусова вывезці ва Украіну. Аднак на мяжы Марыя парвала свой пашпарт і выскачыла з аўтамабіля, сарваўшы такім чынам спецаперацыю сілавікоў.

9 верасня стала вядома, што Марыя знаходзіцца ў менскім СІЗА ў якасці падазраванай паводле ч.3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу. 12 верасня яе перавялі ў СІЗА ў горадзе Жодзіна.

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Марыю Калеснікаву палітвязнем.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў