Марш суседзяў: акцыі ў сталіцы ў новым фармаце. Хроніка дня


29 лістапада ў Беларусі праходзіць марш суседзяў. Акцыя другі раз праходзіць у дэцэнтралізаваным фармаце, самыя ўдзельнікі маршу вызначаюць месца збору і маршрут шэсця.

Галоўныя патрабаванні з якімі ўжо 113-ы дзень беларусы выходзяць на вуліцы – гэта адстаўка Аляксандра Лукашэнкі з паста кіраўніка краіны, вызваленне палітычных зняволеных з турмаў і спыненне міліцэйскага гвалту.

17:23. З РУУС Першамайскага раёну сталіцы хуткая забрала Сяргея Самойчыка.

16:48. У Горадні затрыманых на мікрараёне Вішнявец пачалі выпускаць з ІЧУ па вуліцы Гая, 4.

16:40. Праваабаронцы паведмляюць пра 115 затрыманых у Беларусі.

16:20. У Менску на Пушкінскай ля месца гібелі Аляксандра Тарайкоўскага ляжаць кветкі. Людзей няма. Побач стаіць аўтазак і сіні бус.

16:10. У Менску запрацаваў мабільны інтэрнэт.

15:57. У Берасці затрымалі журналіста «Брестской газеты» і TUT.BY Станіслава Коршунава. Агулам праваабаронцам «Вясны» ужо вядомыя прозвішчы 81 затрыманага ў Беларусі: большая частка – у Менску, таксама затрымлівалі ў Бараўлянах, Лясным, Віцебску, Горадні, Лідзе.

15:30. Вялікая колькасць сілавікоў у раёне станцыі метро «Каменная горка». Здымкі зробленыя ў 14:30.

Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

15:20. У Менску ўсе станцыі метро працуюць у штатным рэжыме.

15:11. Затрыманая дырэктарка праваабарончай арганізацыі Lawtrend Вольга Смалянка.

Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

15:10. У Зялёным Бары адбылася страляніна, сілавікі ўжылі зброю, а таксама ўжылі газ супраць людзей, якія выйшлі на акцыю. Відавочцы паведамляюць, што людзі не разышліся.

14:58. Праваабаронцам «Вясны» вядомыя імёны 45 затрыманых.

14:50. Менск. Ва Уруччы, нягледзячы на тое, што ў мікрараёне застаюцца сілавікі, людзі не здаюцца і працягваюць «гуляць» у розных частках раёну, паведамляе наш карэспандэнт.

14:40. У Горадні адбыліся затрыманні на мікрараёнах Вішнявец і Фарты, паведамляе наш карэспандэнт.

14:30. У Пінску людзі спрабавалі збірацца, мiлiцыя сочыць. Была спроба затрымаць мясцовага актывіста Алеся Рамановiча, але ён з братам маюць 1-ую групу інваліднасці, паведамляе наш карэспандэнт.

14:26. Ва Уруччы пры хапуне ля ўніверсаму «Першамайскі» забралі шмат дзяўчат, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

14:20. Вялікая колькасць міліцэйскіх бусаў курсуе ад Пушкінскай да Каменнай горкі, перыядычная спыняюцца, ёсць затрыманыя.

Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

14:10. А 13:30 удзельнікі акцыі сабраліся каля станцыі метро «Пушкінская».

Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

14:05. Затрыманы сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады эканаміст Дзмітрый Крук.

13:55. Менск. Затрыманні ў Чырвоным Бару і на Партызанскім праспекце. Разгон на «Магніце», праспект Дзяржынскага.

Грушаўка гуляе. «Марш суседзяў». Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: ТК / Белсат
Грушаўка гуляе. Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: ТК / Белсат
Грушаўка гуляе. Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: ТК / Белсат
Грушаўка гуляе. Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: ТК / Белсат

13:54. У Горадні сёння выйшлі гуляць па Паўднёвай, Дзевятоўка, Фарты, Курчатава. Па горадзе вялікая колькасць ДАІ, ёсць праблемы з інтэрнэтам, паведамляе наш карэспандэнт.

13:48. Менск. На скрыжаванні Шырокая – Лагойскі тракт, усе ходнікі занятыя людзьмі, якія шпацыруюць. Вуліцы і двары вакол патрулююцца бусамі з сілавікамі.

13:38. Праваабаронцы з цэнтру «Вясна» пачалі складаць спісы затрыманых, пакуль вядомыя 7 прозвішчаў.

Удзельнікі маршу ў мікрараёне Грушаўка. Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 г.
Фота: ТК / Белсат
Грушаўка гуляе. Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: ТК / Белсат
Грушаўка гуляе. Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: ТК / Белсат
Грушаўка гуляе. Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: ТК / Белсат

13:25. Затрыманні ўдзельнікаў маршу паходзяць у розных частках Менску. У прыватнасці затрымліваюць у раёне метро «Магілёўская», а таксама ў раёне вуліцы Астрашыцкай.

13:10. Калоны сфармаваныя ў дзясятках мікрараёнах Менску, марш працягваецца.

13:00. Сілавікі затрымалі дзве асобы ў Лошыцы.

12:45. У сталіцы марш праходзіць у розных частках гораду.

12:40. Жыхары Дзяржынску далучыліся да маршу суседзяў.

12:30. Акцыя таксама праходзіць у Жодзіне, піша TUT.BY.

12:20. У Менску ў дварах фармуюцца калоны пратэстоўцаў.

12:17. У дварах каля суда Савецкага раёну стаяць некалькі бусаў з сілавікамі. Лагойскі тракт таксама патрулююць міліцыянты. Мясцовыя жыхары працягваюць збірацца ў дварах.

12:07. Чытачы «Белсату» паведамляюць, што ў Менску на Пушкінскай пачаліся затрыманні. Вядома пра затрыманне прынамсі аднаго чалавека.

Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

12:05. Менск. На праспекце Дзяржынскага здымаюць банэр «Я выходжу», гэта апошнія словы Рамана Бандарэнкі, забітага на «плошчы Пераменаў».

11:40. У цэнтры сталіцы, традыцыйна для нядзелі, вельмі шмат супрацоўнікаў спецслужбаў.

11:20. Горадня. На цэнтральнай Савецкай плошчы ўжо стаіць тэхніка, вакол яе знаходзяцца людзі ў чорнай уніформе.

11:15. Чытачы «Белсату» паведамляюць, што ў Менску пачаліся праблемы з інтэрнэтам.

11:10. У Менску зачынілі метро «Плошча Перамогі», «Кастрычніцкая», «Плошча Якуба Коласа», «Купалаўская», «Няміга».

Менск, Беларусь. 22 лістапада 2020 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

17 лістапада Лукашэнка на нарадзе з чальцамі кабінету міністраў, адміністрацыі прэзідэнта і кіраўнікоў спецслужбаў даручыў навесці ў сталіцы парадак, цалкам спыніць пратэставыя акцыі. Змена фармату нядзельных маршаў стала адказам пратэстоўцаў на міліцэйскае бязмежжа.

  • З 9 жніўня на канец лістапада 2020 года ў Беларусі паводле адміністратыўных справаў былі затрыманыя больш за 30 тысяч чалавек.
  • Мінімум 523 асобы зʼяўляюцца фігурантамі крымінальных справаў, сярод іх журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дарʼя Чульцова, а таксама журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч.
  • 144 асобы прызнаныя палітвязнямі.
Hавiны
100 дзён беларускага пратэсту. Памятаць усё
2020.11.16 08:00

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

belsat.eu

Стужка навінаў