Мальцаў: Адкрыцё без падрыхтоўкі малога памежнага руху з Польшчай будзе катастрофай


Старшыя Дзяржпагранкамітэту Леанід Мальцаў патлумачыў, чаму Беларусь не запускае малы памежны рух (МПР) з Польшчай.

Пры гэтым ён спаслаўся на малы памежны рух, які ўжо дзейнічае паміж Польшчай і Украінай.

«Там плыня грамадзянаў расце на 20-30 % у год і ўжо складае палову ад агульнага руху. Ён удвая перавышае нават наш цяперашні паток перасячэнняў у Польшчу. Гэта даказвае, што нагрузка на нашыя пункты пропуску пры МПР вырасце істотна. І калі мы без падрыхтоўкі адкрыем МПР з Польшчай, гэта будзе катастрофа. Мы ж проста паралізуем мяжу», – мяркуе Леанід Мальцаў.

Паводле яго, падпісаўшы пагадненні аб малым памежным руху з Польшчай, Літвой і Латвіяй, Беларусь падтрымала саму ідэю і выразіла гатовасць працаваць у гэтых фарматах.

Леанід Мальцаў нагадвае, што ўжо апрабаваны і дзейнічае самы даступны варыянт МПР – з Латвіяй. У той жа час непадрыхтаваны такога руху з Польшчай і Літвой не прынясе карысці, мяркуе старшыня Дзяржпагранкамітэту.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў