Макей прызнаўся, чаму Беларусь не падпісала Пагаднення аб прыярытэтах партнёрства з ЕЗ


Беларусь не падпісала Пагадненне аб прыярытэтах партнёрства з Еўразвязам да 2020 году. Прычынаю таму, на думку афіцыйнага Менску, непрымальныя на сённяшні дзень варункі, якія змяшчаюцца ў дакуменце. Пра гэта заявіў у панядзелак кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.

«У пагадненні ўтрымліваюцца непрымальныя для нас на дадзеным этапе патрабаванні. Мы нават і не атрымалі афіцыйнага адказу з Еўрапейскага звязу на нашыя прапановы», – адзначыў Уладзімір Макей.

Па словах міністра, у Менску гатовыя падпісаць ключавыя дакументы з Еўразвязам хоць заўтра, але пазіцыя адной з краін звязу тармозіць працэс, піша ТАСС.

«Мы бачым магчымасць хуткага завяршэння працы над гэтымі дакументамі, але нашы партнёры таксама павінны трошкі паварушыцца ў гэтым плане і праявіць гатовасць да іх падпісання. Гэтыя дакументы, з нашага пункту гледжання, можна было б падпісаць хоць заўтра. З-за пазіцыі адной краіны Еўразвяз становіцца закладнікам палітыкі гэтай краіны, таму што адна краіна пераносіць нейкія праблемныя нюансы ў двухбаковых адносінах на ўсю палітыку Еўразвязу», – дадаў Уладзімір Макей.

Беларусь і ЕЗ вядуць перамовы па праектах пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі. Раней кіраўніца прадстаўніцтва ЕЗ у Менску Андрэа Віктарын меркавала, што яны могуць быць падпісаны яшчэ да канца 2018 году. Разам з тым бакі працягваюць дыскусію на гэтую тэму, а таксама па пагадненні аб прыярытэтах партнёрства. Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей раней казаў, што зацягванне працэсу ўзгаднення праекту пагаднення паміж Беларуссю і ЕЗ аб ​​спрашчэнні візавых фармальнасцяў адбываецца не па віне Менску.

ВІДЭА
Лукашэнка: Супраца Беларусі на Захадзе выклікае алергію ды гістэрыю ў Расеі
2019.03.05 12:12

СК, belsat.eu

Стужка навінаў