Лукашэнка: Супраца Беларусі на Захадзе выклікае алергію ды гістэрыю ў Расеі


Кіраўнік Беларусі адзначыў, што Расея, не пускаючы прадукцыі нашай краіны на свой рынак, кідае Беларусь у абдымкі Захаду.

«Гэта супраца на Захадзе сёння выклікае нейкую алергію і часам гістэрыку ў нашага галоўнага партнёра – Расейскай Федэрацыі. Пытанне, чаго вы ў істэрыцы? Нашую прадукцыю на рынку не пускае, нахлебнікамі абзываюць, выштурхваюць, ціснуць, дзе толькі можна. Нам што, схавацца пад ліштвай і там сядзець?» – цытуе словы Лукашэнкі ягоная прэс-служба.

Ён дадаў, што калі перад Беларуссю закрываюць дзверы, то прыходзіцца шукаць новыя – для нармальнага існавання дзяржавы.

Пры гэтым кіраўнік краіны заклікаў расейскіх партнёраў не папракаць Беларусь у тым, што яна нібыта «кудысьці павярнулася».

«Нам нікуды не трэба паварочвацца Мы ў такой сітуацыі, што нам трэба пастаянна круціць галавой, таму што знаходзімся ў эпіцэнтры падзеяў – у цэнтры Еўропы», – заявіў Лукашэнка.

Таксама кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што да балансу мы прыйдзем толькі тады, «калі рынак ЕЗ для нас ператворыцца ў рэальную альтэрнатыву расейскаму не на паперы, а на справе.

Працэс еўразійскай інтэграцыі паварочваецца назад

Александр Лукашэнка адзначыў і адсутнасць прагрэсу ў еўразійскай інтэграцыі.

«Шмат якія эканамічныя пытанні з парадку Саюзнай дзяржавы перанесены на пляцоўку ЕАЭС. На жаль, працэс еўразійскай інтэграцыі паварочваецца назад, калі ўжо не павярнуўся. Мне дакладваюць пра бар’еры, перашкоды і абмежаванні для нашых субʼектаў гаспадарання, а адсутнасць канкрэтнай працы па іх ліквідацыі прыкрываецца нейкай лічбавай павесткай».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў