Міністр замежных справаў Уладзімір Макей пракаментаваў візіт дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана ў Беларусь. Паводле словаў міністра, нашу краіну ўжо дзесяць гадоў папракаюць у тым, што яна «дрэйфуе ў бок Захаду». Пра гэта ён распавёў журналістам перад пачаткам канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам, піша TUT.by.
На самай справе сутнасць візіту Джона Болтана, па словах міністра замежных справаў, пачуць меркаванне ЗША пра сітуацыю ў рэгіёне, абмеркаваць перспектывы развіцця.
«У канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі адзначаны дзве важныя рэчы – суверэнітэт і нейтралітэт. Мы будзем выразна стаяць на варце нашай інфармацыйнай бяспекі, наколькі гэта, вядома, магчыма, сёння тэхналогіі развіваюцца вельмі імкліва. Мы не збіраемся ўмешвацца ў справы іншых дзяржаваў – выбары і іншыя палітычныя падзеі. Для нас гэта вельмі прынцыповыя рэчы», – падкрэсліў Уладзімір Макей.
Пры гэтым Уладзімір Макей адзначыў, што вяртанне амбасадараў у Беларусь і ЗША ўсё яшчэ абмяркоўваецца.
Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан наведваў Менск 29 жніўня, падчас візіту адбылася сустрэча з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Болтан назваў сустрэчу «вельмі важнай», хоць яны з Лукашэнкам «і не прыйшлі да нейкіх канкрэтных рашэнняў».
СК belsat.eu