Ці трэба сябраваць Беларусі з ЗША? Апытанка ў Менску


Ці трэба сябраваць Беларусі з ЗША?

А як вы лічыце, ці трэба Беларусі сябраваць з ЗША?Шлях Беларусі – на Усход ці на Захад?

Opublikowany przez Белсат TV Czwartek, 29 sierpnia 2019

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан наведаў 29 жніўня Менска і сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, іх размова доўжылася больш за дзве гадзіны. Карэспандэнты belsat.eu запыталі ў людзей на вуліцах Менску, ці трэба Беларусі сябраваць з ЗША?

«Нам неабходна сваю ўвагу, нашаму кіраўніцтву, нашай краіне, накіраваць туды – на Захад, ЗША і г.д. Чаму? Таму што пагроза ў нас, я лічу, зыходзіць з боку Расеі, а абарона – боку Захаду і ЗША».

«Ну, у прынцыпе, мы абыдземся і без Амерыкі, мне здаецца, у нас і так усё добра. Навошта нам Амерыка патрэбна, што яны нам зробяць добрага? Мне здаецца, што нічога добрага нам Амерыка не зробіць».

«Вядома, трэба. Нам наагул з усімі трэба паляпшаць адносіны, з ЗША ў першую чаргу, усё ж адна з самых вядучых дзяржаў свету. Таму сябраваць з імі, мне здаецца, напісана проста апрыёры».

«Вядома, трэба. ЗША – сімвал вольнага дэмакратычнага свету, чаго нам не хапае. Калі мы будзем інтэгравацца з Расеяй, што вельмі-вельмі страшна асабіста для мяне, невядома, да чаго гэта прывядзе. Таму, вядома, патрэбна інтэграцыя са свабодным светам».

«Я думаю, трэба, лепш нам сябраваць з амерыканцамі, чым з расейцамі. На іх трэба раўняцца, таму што, глядзіце, сітуацыя, што цяпер у Расеі і што ў ЗША, зусім адрозніваецца. Я на баку, каб рухацца да Захаду, да Еўропы. Мы ж Еўропа, павінны быць у Еўропе».

«Адносіны наагул з усімі трэба паляпшаць, давайце жыць дружна!»

Размова кіраўніка Беларусі і дарадцы Трампа адбывалася ў менскім Палацы Незалежнасці. Лукашэнка напачатку сустрэчы назваў візіт Болтана гістарычным. «Нягледзячы на ​​ўсю шуміху, якая адбываецца вакол вашай паездкі, тут шмат станоўчага, асабліва для Беларусі», – падкрэсліў ён.

У размове з журналістамі па вынікаў перамоваў Болтан назваў сустрэчу «вельмі важнай», хоць яны з Лукашэнкам «і не прыйшлі да нейкіх канкрэтных рашэнняў».

Hавiны
Лукашэнка падарыў Трампу корцік
2019.08.29 20:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў