Макей: «Беларусь прызнае фактычны статус Крыму»


На прэс-канферэнцыі з расейскімі журналістамі Уладзімір Макей на пытанне пра тое, ці прызнае Беларусь Крым часткай Расеі, сказаў, што «Крым – не дзяржава, якую трэба прызнаваць».

«У палітыцы трэба зыходзіць з рэаліяў. Мы павінныя зыходзіць з таго, чый Крым сёння дэ-факта. У нас з Крымам і ў ранейшыя часы, і цяпер гандлёва-эканамічныя адносіны развіваліся не вельмі. Але гэта не значыць, што мы з чымсьці згодны ці не згодныя», – заявіў міністр.

«Мы лічым, што зараз галоўная задача – захаваць тэрытарыяльна цэласнай і непарушнай астатнюю частку Украіны. Таму і прапанавалі менскую пляцоўку для перамоваў», – сказаў Макей.

[/vc_column_text][vc_column_text]Чытайце таксама >>> Макей: «Пытанне з расейскай авіябазай у Беларусі – закрытае»[/vc_column_text][vc_column_text]Таксама міністр адзначыў, што Крым заўсёды карыстаўся папулярнасцю ў беларускіх турыстаў, але цяпер паўсталі праблемы лагістычныя праблемы: «на паўвостраў нельга трапіць праз Украіну, а ўезд праз Расею багаты праблемамі з пазнейшым уездам ва Украіну».

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў