Магілёўскі патолагаанатам падмануў амаль 500 чалавек


У Магілёве 44-гадовага патолагаанатама і чатырох санітараў адной з установаў аховы здароўя абвінавачваюць у здзяйсненні шэрагу злачынстваў. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд, паведамілі ў Следчым камітэце.

Паводле СК, патолагаанатам, які загадваў аддзяленнем, стварыў і ўзначаліў арганізаваную групу з падначаленым яму санітарам. Ад 2010 года да студзеня 2018 года яны неабгрунтавана завышалі кошт платных рытуальных паслуг, папярэдне ўзгадняючы суму з загадчыкам. Абвінавачаныя не дазвалялі безнаяўныя разлікі, прымалі ад грамадзянаў без выдачы чэкаў наяўныя грошы, частку якіх дзялілі паміж сабой.

Hавiны
У Менску за хабары затрымалі галоўнага патолагаанатама
2018.06.19 17:15

Пацярпелымі ў крымінальнай справе прызнаныя 492 чалавекі.

Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваны па ч. 4 арт. 209 (махлярства), ч. 4 арт. 210 (крадзеж) КК. Загадчыку таксама выстаўленае абвінавачанне па ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі). Сваю віну ён не прызнаў. Санітары віну прызнаюць часткова. Усе яны знаходзяцца пад вартай.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў