Людзі нясуць перадачы для арыштаваных на Акрэсціна. Стрым+рэпартаж


Каля 50 асобаў, затрыманых пасля Маршу недармаедаў у Менску, адбываюць арышты ў менскім ізалятары на Акрэсціна. Сюды ж штодня носяць для перадачы іхныя сваякі і сябры. Глядзіце стрым belsat.eu.

Марш недармаедаў адбыўся ў Менску 15 сакавіка. Цягам наступнага дня ў менскіх судах запрацаваў «канвеер»: затрыманым пасля і падчас акцыі прысуджалі арышты тэрмінам ад 3 да 15 содняў.

Глядзіце таксама: «Гэта бандытызм на дзяржаўным узроўні». Сваякі арыштаваных нясуць перадачы на Акрэсціна (фота, рэпартаж)

Цяпер большасць затрыманых 15 сакавіка ўтрымліваецца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Менгарвыканкама. Частка асуджаных на суткі – у ізалятары часовага ўтрымання, які знаходзіцца побач, але яны таксама замацаваныя за ЦІПам, – паведамляе праваабарончы Цэнтр «Вясна».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў